"Яркія фарбы дзяцінства" - у падарунак ад мінскага Палаца дзяцей і моладзі

1 июня 2023

Арганізатары свята падрыхтавалі для юных жыхароў сталіцы інтэрактыў з атракцыёнамі, гульнявымі зонамі і пачастункамі. На пляцоўцы таксама ладзілі квэсты, танцы, шахматныя паядынкі,  конкурсы і віктарыны, аквагрым. Першы дзень лета задаў рытм на ўсе канікулы.

Да марафону дзяцінства далучыліся ратавальнікі, дарожныя міліцыянеры і спецыялісты Дэпартамента аховы. Выстава тэхнікі і экіпіроўкі, майстар-клас па выкарыстанні вогнетушыцеля. Усё, каб лета было бяспечным!