Адзінства музыкі, танца і драмы. Японскі ансамбль Мандзюсяка прыбыў з дабрачыннымі выступленнямі ў Гомельскую вобласць. Калектыў пабываў ужо больш чым у 30 краінах. Гастролі ў Беларусі - гэта падзяка за дапамогу ў пераадоленні наступстваў аварыі на атамнай электрастанцыі Фукусіма. Асаблівая манера выканання, багацце касцюмаў, міміка і пластыка - усё гэта пазнаёміць беларусаў з культурай Японіі. Цяперашнюю праграму акцёры называюць Малітвай аб тых, хто пацярпеў падчас катастрофы на ЧАЭС. Ансамбль Мандзюсяка ўжо тройчы наведваў Беларусь, таму пасля канцэрта - сустрэча са старымі знаёмымі. Фота на памяць і надзея на хуткую сустрэчу.














