Японскія клоўны ў Віцебску

6 сентября 2013

Яны прыляцелі з іншай краіны, каб рассмяшыць беларускіх дзяцей. Японскія клоўны сёння ў Віцебску. Спецыялісты добрага настрою наведалі бальніцу і дзіцячы дом, а таксама абмяняліся вопытам з беларускімі валанцёрамі.


Ці праўда, што смех - лепшае лякарства, ведае Алена Панцюхова. Валанцёры з беларускага Віцебска і японскага Нагоя яшчэ толькі сустрэліся, а ўжо здаецца, быццам яны знаёмыя ўсё жыццё. Клоўны імгненна знаходзяць агульную мову, грыміруюцца, разбіваюцца на інтэрнацыянальныя каманды і разыходзяцца па аддзяленнях абласной дзіцячай бальніцы.


У Віцебску добраахвотніцкая група Небаліць працуе ўжо тры гады. Маладыя людзі, у асноўным студэнты, у вольны ад вучобы і працы час і абсалютна бескарысліва наведваюць бальніцы, дзіцячыя дамы і карэкцыйна-развівальныя цэнтры.


Каб стаць бальнічным клоўнам, зусім не дастаткова надзець смешны ўбор і прыляпіць нос. Галоўнае - мець чулае сэрца і вялізнае жаданне дзяліцца дабром.


А вось у Краіне ўзыходзячага сонца клоўнатэрапіяй займаюцца прафесіяналы. Касукэ Аамунэ - прэзідэнт асацыяцыі бальнічных клоўнаў Японіі.


З тым, што смех - лепшае лякарства, згаджаюцца нават медыкі. У практыцы віцебскіх урачоў быў выпадак, калі клоўнам удалося накарміць дзіця, якое некалькі дзён адмаўлялася ад ежы. У клоўнатэрапііі ёсць толькі адзін мінус - пасля сыходу валанцёраў санітаркам прыходзіцца адмываць падлогу ад мыльных бурбалак. Але ніхто не скардзіцца, напэўна, жаданне рабіць дабро заразлівае.