Японскія бізнесмены гатовы пабудаваць у Беларусі сучасны дом састарэлых

22 октября 2019

Японскія бізнесмены гатовы пабудаваць у Беларусі сучасны дом састарэлых з улікам уласнага вопыту і стандартаў. Пра гэта было заяўлена ў верхняй палаце парламента на сустрэчы з дэлегацыяй прадпрымальнікаў з Краіны ўзыходзячага сонца. Яны наведваюць нашу дзяржаву для наладжвання новых дзелавых кантактаў.

Візіт праходзіць у рамках дамоўленасцяў, дасягнутых на эканамічным форуме, які Беларусь правяла ў Японіі сёлета. Па выніках пасяджэння 10 японскіх кампаній маюць намер інвеставаць у нашу краіну.