Яблыкамі і мёдам сёння пахне ў храмах Беларусі

19 августа 2019

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Праабражэнне Гасподняе. У народзе яго завуць Яблычны Спас. У цэрквах праходзяць набажэнствы. З раніцы ў Свята-Сімяонаўскі сабор у Брэсце вернікі нясуць дары прыроды: садавіну і ягады. Пасля асвячэння іх прынята раздаваць бедным. Свята Праабражэння прыпадае на Успенскі пост. Але ў гонар яго ў меню дазваляецца дадаць рыбу.