"Я ведаю!" працягвае адбор школьнікаў для фінальных гульняў

9 февраля 2019

Хто стане трэцім суперфіналістам сярод 7-класнікаў "Я ведаю!"? Адзін з самых рэйтынгавых праектаў Белтэлерадыёкампаніі працягвае адбор школьнікаў для фінальных гульняў. Сёння за месца ў тэлевіктарыне пазмагаецца апошні тузін з 7-й паралелі. Ці існуюць падлёдныя вулканы, ці самая буйная рыба на зямлі сіні кіт, ці з'яўляўся імператар Кітая нашчадкам Сонца ў старажытных павер'ях. Калі вы не ведаеце адказы на гэтыя пытанні, то ўключайце "Беларусь 1" сёння ў 13:30 і праходзьце выпрабаванні перад экранам тэлевізараў разам з вучнямі тэлекласа. А ў нядзелю ў гэты ж час, на гэтай жа кнопцы за інфармацыйныя панэлі гульцоў устануць 8-я класы.