XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрыецца 18 лютага

24 января 2021
Выставачны цэнтр "БелЭкспа"  прыме 28 Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, слоган якой "Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны". Самы чаканы фестываль фаліянтаў сучаснасці і не толькі  пройдзе з 18 па 21 лютага. Слоган падтрымлівае  канцэпцыю ўсяго Года народнага адзінства ў нашай краіне. Цэнтральным экспанентам выставы  стане Садружнасць Незалежных Дзяржаў  у гонар 30-годдзя аб'яднання. Галоўная экспазіцыя  будзе аформленая  як адзіны агульны дом, у якім 11 "пакояў". Рыхтуюцца здзівіць наведвальнікаў і  арганізатары нацыянальнага стэнда: айчынныя выдавецтвы  пакажуць кнігі, якія ўбачылі свет у 2020. А магчымасць  заявіць пра сябе  дасць творчы конкурс стартапаў  LitUP. 

 Дэвіз выставы: "Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны" 

Сярод сотняў мерапрыемстваў і сустрэч  сімпозіум "Пісьменнік і час". У дадзены момант пададзены заяўкі з 20 краін. Сёлета арганізатары  скарацілі колькасць дзён працы выставы  да 3, затое прадоўжылі  час наведвання  для зручнасці гасцей  на цэлую гадзіну. Традыцыйна  да БелЭкспа  арганізуюць паэтычны маршрут: спецыяльны аўтобус  будзе курсіраваць ад станцыі метро “Няміга”.