XXV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" адкрываецца ў Брэсце

9 сентября 2021

Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" адкрываецца ў Брэсце. Фестываль - юбілейны, праходзіць 25-ты раз. Культурная падзея ўжо стала візітнай карткай горада. На вялікі форум прыехалі калектывы з сямі краін. Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Беларусі.

Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа"

"За гэтыя гады пройдзены значны шлях ад сціплага фестывалю да маштабнага і вядомага праекта, які беражліва падтрымлівае лепшыя традыцыі тэатральнага мастацтва, - гаворыцца ў прывітанні. - Перакананы: юбілейнае мерапрыемства стане яркай падзеяй у культурным жыцці краіны і падорыць гледачам шмат незабыўных уражанняў і пазітыўных эмоцый", - гаворыцца ў прывітанні.