Рэкорд леташняга мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел 90 кампаній, пабіты: на гэты раз на пляцоўцы Белэкспа падрыхтаваныя 123 экспазіцыі. Прадстаўнікі турфірмаў з 16-ці краін: Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Балгарыі, Шры-Ланкі, Швейцарыі разгарнулі свае стэнды.
Вадзім Кармазіин, дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму: Восеньская выстава пазіцыянуе сябе з прапанаваннем калядных тураў. Шмат тураў прапануецца ў еўрапейскія краіны і нашы санаторна-курортныя ўстановы, нашы сядзібы, круізы, навагоднія аўтобусныя туры па Еўропе, гарналыжны адпачынак. У рамках выставы пройдзе каля 25 прэзентацый, семінараў, актуальныя пытанні турызму. Гэта не толькі выставачнае мерапрыемства, але і такая дзелавая пляцоўка для абмену вопытам калегаў па бізнесе, прэзентацыя новых кірункаў.
Дарэчы, сёлета ў выставе ўдзельнічаюць беларускія рэгіёны. Арганізатары прызнаюцца: цікавасць да айчыннага адпачынку толькі расце, і да вясновай турыстычнай выставы чакаецца яшчэ больш беларускіх стэндаў.














