XV Фестываль "Баграціён" адкрыецца 3 ліпеня

2 июля 2021

У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" ў Дзень Незалежнасці пройдзе XV Фестываль "Баграціён". Гэта адно з самых наведвальных мерапрыемстваў на тэрыторыі ГКК. 3 і 4 ліпеня рэканструктары адновяць падзеі 28 чэрвеня 1944 года, калі пачалася Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён", дзякуючы якой і была вызвалена наша краіна, а таксама разгромлена група арміі "Цэнтр". Таксама запланавана выступленне кінолагаў. Традыцыйна для наведвальнікаў выставы пад адкрытым небам будуць працаваць інтэрактыўныя зоны для дарослых і дзяцей, прадугледжана катанне на верталёце і ваеннай тэхніцы.