Працягвае шукаць таленты і крэатыўная група X-Factor. І сёння творчыя выпрабаванні адбыліся ў беларускай сталіцы. І хоць каманда праехала па абласных цэнтрах і малых гарадах, шмат ахвотнікаў выявіць сябе было менавіта ў сталіцы. А таму дату перадкастынга пашырылі - цэлых 9 дзён будуць доўжыцца жывыя праслухоўванні.
Была і яшчэ адна важная падстава не выпускаць мабільныя тэлефоны з рук - на працягу дня ў профілі вакальнага шоу з'яўляліся імёны настаўнікаў. Наша здымачная група асабіста сустрэлася с зорнымі коўчамі.
X-Factor расце на вачах. За суткі да пачатку перадкастынгаў на пляцоўку заехала тэхнічная каманда шоу. З сабою прыхапілі 4 фуры студыйнага абсталявання. З гэтага часу гэта не проста зала - здымачная пляцоўка (відэа).













