WorldSkills пройдзе ў маі 2018 у Мінску

12 декабря 2017

Беларускі чэмпіянат па прафесійным майстэрстве WorldSkills пройдзе ў маі 2018 у Мінску і збярэ лепшых маладых спецыялістаў краіны. У спаборніцтвах могуць прыняць удзел рабочыя, студэнты, навучэнцы ліцэяў і каледжаў ва ўзросце да 22 гадоў. Удзельнікі WorldSkills Belarus - 2018 будуць спаборнічаць амаль у 40 кампетэнцыях, у тым ліку "Візуальны мерчэндайзінг", "Касметалогія", "Хлебапячэнне, "Аграномія". У кастрычніку гэтага года беларуская зборная на 44-м чэмпіянаце ў Абу-Дабі заняла 16-е месца.

WorldSkills - найбуйнейшыя у свеце спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве. Рух накіраваны на папулярызацыю рабочых прафесій і павышэнне іх прывабнасці сярод моладзі.

Наступны чэмпіянат Wоrld Skіlls пройдзе ў 2019-м годзе ў Казані.