Больш зручным і сучасным становіцца і грамадскі транспарт. Wi-Fi з'явіцца сёлета ў сталічным метро. Бясплатным доступам у Інтэрнэт у першую чаргу змогуць скарыстацца пасажыры станцый “Купалаўская” і “Кастрычніцкая”. Сетка будзе даступная на платформе, а таксама ў тунэлях паміж прыпынкамі. Потым зону Wi-Fi пашыраць - бесправадны Інтэрнэт з'явіцца на ўсіх станцыях мінскай падземкі. А да Еўрагульняў-2019 плануюць забяспечыць у метро бесперабойную мабільную сувязь.
Wi-Fi з'явіцца ў сталічным метро
14 февраля 2018













