Выбух бытавога газу адбыўся 23 лютага ў Мінску. 2 чалавекі загінулі, 9 пацярпелі

23 февраля 2013
Прычына выбуху пакуль невядомая. На месцы ўсё яшчэ працуюць ратавальнікі. Да медыкаў звярнуліся па дапамогу 5 чалавек. Шпіталізацыя спатрэбілася адной жанчыне. Яна атруцілася ўгарным газам.

Пакуль не ўдалося ўстанавіць і асобы загінуўшых. Вырашаецца пытанне аб рассяленні тых жыхароў, чые кватэры пашкоджаныя. Сталічныя ўлады прыкладваюць усе намаганні для ліквідацыі наступстваў выбуху і аказання дапамогі людзям. На месца надзвычайнага здарэння прыбыў мэр Мінска Мікалай Ладуцька. Зараз там працуе наша здымачная група. Мы сочым за сітуацыяй.