Выступленне Кіраўніка дзяржавы заўсёды выклікала непадробную цікавасць

3 февраля 2017

Маштабная дыскусія без якіх-небудзь рамак, а таксама адкрытасць і камунікабельнасць - такую ацэнку давалі ўдзельнікі сустрэчы ў кулуарах.

Выступленне Кіраўніка дзяржавы заўсёды выклікала непадробную цікавасць як у журналістаў, так і ў экспертнай супольнасці. Нягледзячы на абсалютны рэкорд - хранаметраж сустрэчы - нават пасля завяршэння мерапрыемствы запрошаныя не спяшаліся разыходзіцца і ахвотна дзяліліся ўражаннямі ад Вялікай гутаркі з Прэзідэнтам.

Агенцтва тэленавін рыхтуе тэлеверсію сённяшняй сустрэчы. Вялікую размову з Прэзідэнтам глядзіце заўтра ў 18:00 на беларускіх тэлеканалах. Таксама ўсе падрабязнасці адкрытага дыялогу сёння ў 21:00 у праграме "Панарама".