Выступленне Кіраўніка дзяржавы ў Авальнай зале парламента ў прамым эфіры глядзелі на прадпрыемствах

22 апреля 2014
Сталічны хлебазавод у спецыяльна адведзеным месцы арганізаваў калектыўны прагляд Паслання. Работнікі актыўна абмяркоўвалі пытанні мадэрнізацыі і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

Ганна Пруская, начальнік участка сталічнага хлебазавода: У Пасланні Прэзідэнт вельмі шмат гаварыў пра сацыяльныя льготы, абарону кожнага чалавека. На нашым прадпрыемстве таксама прапаноўваюць пуцёўкі на аздараўленне, пастаянна арганізоўваюць выплаты. Ёсць 13 зарплата, да Новага года былі выплаты. Кіраўніцтва завода вельмі клапоціцца аб супрацоўніках.

Павел Іванышкін, начальнік аддзела маркетынгу і збыту сталічнага хлебазавода: Праслухаўшы Пасланне Прэзідэнта, мне спадабалася яго выказванне ў плане таго, што кожны чалавек павінен зарабляць грошы, а не атрымліваць іх проста так, не быць утрыманцам. Наша прадпрыемства на сённяшні дзень працуе даволі стабільна. І мы ў стане зарабіць для сябе грошы. Не атрымліваць, а зарабляць. Дзякуючы гэтаму я ўпэўнены ў сваёй стабільнай будучыні і адпаведна ў стабільнасці сваёй сям'і. У мяне маленькая дачка, жонка сядзіць у дэкрэце. Дзякуючы стабільнай працы свайго прадпрыемства я спакойны за сваю сям'ю, за сваю будучыню і адпаведна за будучыню сваёй краіны.