Навучэнцы Мінскага каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка зладзілі выставу малюнкаў на тэму бяспечнага руху

29 мая 2019

Да прафілактыкі дарожнага траўматызму далучыліся і навучэнцы Мінскага каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка  выставай малюнкаў на тэму бяспечнага руху. У акцыі прымалі ўдзел вучні пачатковых класаў і старшакласнікі. Акрамя гэтага, для навучальных устаноў Першамайскага раёна ў каледжы далі майстар-клас па малюнку.  Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі   правялі гутарку з вучнямі на тэму бяспекі на дарогах, а пераможцаў выставы  ўзнагародзілі.

З пачатку года ў Мінску здарылася звыш 20 ДТЗ з удзелам дзяцей. Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу на неабходнасць быць больш уважлівымі на дарогах.