Выставу партрэтаў малютак адкрылі ля мінскай ратушы

12 Кастрычніка 2015

Для гэтых фотамастакоў пазіруюць нават немаўляты. У аб’ектывы камер трапілі паўсотні хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да 14 дзён. Сёння незвычайную выставу партрэтаў малютак адкрылі ля мінскай ратушы. Над непаўторнымі вобразамі немаўлят працавалі дызайнеры і стылісты: падбіралі аксэсуары і шылі касцюмы.

Сацыяльны арт-праект прымеркаваны да Тыдня маці, да канца кастрычніка маленькія мадэлі упрыгожаць прастору Верхняга горада.