Выстава "Чароўных казак голасу"

10 марта 2021
У сталічнай галерэі "Універсітэт культуры" сёння - вернісаж выставы Аляксандры Раманавай. Больш за сотню графічных прац аб'яднаныя назвай  "Чароўных казак голасу". У экспазіцыі - серыі малюнкаў з выявамі анёлаў, прынцэс, высакародных рыцараў і чараўнікоў, містычных істот-герояў старадаўніх паданняў. Аўтар карцін па спецыяльнасці  - рэжысёр тэатра, сама  родам з Віцебска, удзельніца мясцовага клуба аматараў малявання  "Контур" і не ўпершыню выстаўляе свае працы. На яе рахунку ўжо чатыры персанальныя выставы.

У аснове прац Аляксандры Раманавай як замежныя, так і беларускія казкі. Некаторыя сюжэты аўтар прыдумала сама. У адносінах да многіх малюнкаў мастак чакае фантазіі ад гледачоў і наведвальнікаў выставы.