Выстава ў гонар камандантэ Уга Чавеса

21 ноября 2016

Венесуэла стала бліжэй! У сталічнай 139-й школе адкрылі выставу ў гонар камандантэ Уга Чавеса. На фотаздымках асноўныя падзеі жыцця – дзяцінства, ваенная акадэмія, служба ў арміі і палітычная дзейнасць. Чавес стаў першым прэзідэнтам у гісторыі Баліварыянскай Рэспублікі, які перавыбіраўся на чацвёрты тэрмін запар. Менавіта дзякуючы яго ідэям у Венесуэлы з нашай краінай узровень гандлёва-эканамічных адносін закладзены на самым высокім палітычным узроўні. Дарэчы, акрамя фотавыставы прэзентавалі і бюст Уга Чавеса. Атмасферу лацінаамерыканскай краіны стварылі пейзажныя постары на школьных сценах.

Хасэ Багіяна Перычы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Беларусі:

"Дыпламатычныя адносіны паміж Венесуэлай і Беларуссю мы разглядаем у комплексе. Мы не робім акцэнт выключна на эканамічных адносінах. Гэта ўзаемадзеянне як на палітычным, так і на культурным узроўнях. І ўвогуле хачу адзначыць, што паміж нашымі народамі існуе цёплае сяброўства. І мы плануем яго толькі ўмацоўваць".

Школа супрацоўнічае з цэнтрам імя Сімона Балівара ўжо дзесяць гадоў. На гэтым тыдні ў навучальнай установе правядуць майстар-класы па кулінарыі, нацыянальных танцах, а таксама конкурс малюнкаў.