Выстава ўнікальных тартоў адкрылася ў сталіцы

6 марта 2017

Казачныя персанажы, вядомыя асобы і мудрагелістыя сюжэты з карамелі, масцікі і шакаладу. Выстава ўнікальных тартоў аднаго з вядучых расійскіх кандытараў адкрылася ў сталіцы. Некалькі дзясяткаў салодкіх шэдэўраў аздоблены аўтарскімі ўпрыгажэннямі. Рознакаляровыя кветкі, аксамітавае пакрыццё і нават фотаздымкі выкананы з ядомых матэрыялаў. У вышыню тарты дасягаюць двух метраў, а вага ўсёй калекцыі – больш за дзве тоны.

Выстава салодкіх шэдэўраў будзе працаваць на працягу месяца, а ўжо 11 сакавіка сталіца прыме рэспубліканскі турнір кандытарскага майстэрства.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя