Выстава "Зноў у школу" адкрылася ў Мастацкай галерэі М. Савіцкага

7 сентября 2021

Выстава "Зноў у школу" адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Якім быў працэс навучання стагоддзе таму і без якіх прадметаў нельга ўявіць школьныя гады мінулага стагоддзя. Ад калекцыі парцалянавых чарніліц Віктара Суворава да збору бюстаў пісьменнікаў, творы якіх уваходзяць у навучальную праграму. Адна з самых маштабных - калекцыя сашчэпак Аляксандра Лугіна. Часткай свайго збору падзялілася і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, падаўшы буквары. Сярод іх і пасляваенныя выданні Клышкі і Сіўко.

Атмасферу класа ўзнаўляе і парта. Гэта рэканструкцыя школьнага стала Фёдара Эрысмана - з калекцыі Музея народнай архітэктуры і побыту. У экспазіцыі таксама атрыбут для візуалізацыі ведаў - дошка належала вядомаму беларускаму акадэміку Барысевічу.