Выстава "СМІ ў Беларусі" і медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні" адкрыліся ў Мінску

11 мая 2016

Культурная і інфармацыйная прастора Беларусі служыць сцвярджэнню ідэй інтэграцыі і міру. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам 20-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі" і XI Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні", якія адкрыліся ў Мінску. Тут прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі з розных куткоў рэспублікі і замежжа, а таксама выдаўцы Расіі, Кітая, Венесуэлы, Кубы. У выставачным цэнтры "Белэкспа" дзясяткі стэндаў. Першым сябе сёння прэзентаваў канал "Беларусь 1". Асобы галоўнага тэлеканала краіны са сцэны распавялі пра сваю працу ў кадры і за кадрам. У праграме выставы - круглыя сталы, семінары і майстар-класы.

І сёння ў "БелЭкспа" адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара". Вось ужо 12-ты раз фірменнай статуэткай і дыпломамі адзначаны лепшыя журналісты за мінулы год.