Выстава шрыфтаў у мастацкай галерэі “Інстытут культуры”

31 января 2015

Выдатныя прыклады шрыфтавога дызайну і тыпаграфікі ўпершыню наведалі сталіцу! Узоры шрыфту, якія можна параўнаць з Оскарам, размясціліся ў чатырох залах мастацкай галерэі “Інстытут культуры”. Шрыфты з усяго свету прапанаваныя ў творчай інсталяцыі, упакоўцы, кнігах, плакатах і пано.

Колькі каштуюць "Эрыял" і "Таймс Нью Роман" - ведае Марына Мураўёва.

Аляксандр Кулажэнка кніжным дызайнам займаецца 30 гадоў. Нягледзячы на вопыт, з цікаўнасцю разглядае экспазіцыю шрыфтоў.

Упершыню ў Беларусі лепшыя работы сусветнага шрыфтавога дызайну атрымалі часовую прапіску ў галерэі мастацтваў "Універсітэт культуры".

Магчымасці шрыфту як інструмента камунікацыі прадэманстраваныя ў перыёдыцы, графічным дызайне, кнігах, рэкламных плакатах. Разглядзець шрыфт больш дасканала дапамагаюць работы звыш двух дзясяткаў замежных дызайнераў.

Ад наборных шрыфтоў да ўпакоўкі. Узоры ад эпохі Рэнесанса да нашага часу. Для маладых дызайнераў гэта экспазіцыя – азбука шрыфтаграфікі. Тут прадэманстраваныя работы, якія можна параўнаць з Оскарам, але толькі ў тыпаграфіцы.

З-за акіяна экспанаты прыляцелі ў чорным чамадане. Якія дакладна ў ім будуць работы – арганізатары не ведалі. Аднак змест і насычанасць экспазіцыі прыемна здзівілі. Прыдумаць, зацвердзіць і стаць аўтарам шрыфту ельмі складана. Сусвет налічвае не больш за пяць дзясяткаў дызайнераў у гэтай галіне.

Выстава працуе да 6 лютага. Наведаць экспазіцыю можна з 11 да 19 гадзін. Уваход у мастацкую галерэю «Універсітэт культуры» вольны.