Каліграфія, летырынг, тыпаграфіка. 75-гадоваму юбілею Акадэміі мастацтваў прысвечана выстава "Шрыфт: Litera in Primo". Невыпадкова работы педагогаў і студэнцкія эксперыменты шрыфтавога і графічнага дызайну экспануюцца ў кніжнай прасторы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да таго ж, яны створаны на аснове ўзораў і прыкладаў кніг ад часоў Францыска Скарыны да беларускіх друкаваных выданняў першай паловы 20-га стагоддзя. Менавіта тады сфарміраваліся напрамкі беларускага мастацтва графічнага дызайну.
Шрыфт як твор мастацтва. У лічбавых і рукапісных кампазіцыях, якія прадстаўленыя ў экспазіцыі, аўтары абыгрываюць гістарычныя формы абрысу літар, распрацоўваюць знакі, перадаюць дэкаратыўнасць і мастацкасць тытульнага афармлення.
Выстава "Шрыфт: Litera in Primo" - у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
4 ноября 2020













