Выстава "Калядная казка" адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

7 января 2017

Экспазіцыя нешматлікая, але прысвечаная галоўнаму хрысціянскаму святу - Раству. Пра народныя абрады і традыцыі - Вольга Мядзведзь.

Калядныя традыцыі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У мініяцюрнай выставе экспануюць крыху больш за дзясятак артэфактаў ад XVII стагоддзя да сучасных майстроў. Асноўная частка - рарытэты, знойдзеныя падчас навуковых экспедыцый на гарышчах і ў сутарэннях закінутых будынкаў.

У багаборніцкія часы ўнікальныя экспанаты на рэлігійную тэму знішчалі. Таму зараз фонды музея папаўняюць творамі сучасных народных рамёстваў. Напрыклад, гэтая зорка – адзін з самых важных атрыбутаў калядоўшчыкаў. Калядная зорка выконвалася ў некалькіх народных тэхніках.

Вялікую калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея складаюць выратаваныя падчас экспедыцый іконы. "Пакланенне пастухоў" - адна з іх. Прыклад алтарнага жывапісу выявілі ў касцёле Дабравешчання кляштара ордэна святой Брыгіты ў Гродне. Сюжэтны абраз выкананы на дрэве, пасля рэстаўрацыйных майстэрняў папоўніў тэматычную выставу.

У калядныя святы ўвечары пачынала хадзіць так званая каляда - моладзь у касцюмах і з маскамі звяроў на тварах. У фондах музея захавалася нацыянальнае абрадавае адзенне калядоўшчыкаў, адметнай рысай якіх з'яўляецца беларускі арнамент. У экспазіцыі і маскі пераапранутых у тэхніцы саломапляцення.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя