Выстава рэтракамп'ютараў адкрылася ў БДУІР

9 сентября 2015

Камп'ютары, якія не знайсці на паліцах магазінаў. Незвычайная выстава з прыстаўкай "рэтра" адкрылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Сярод унікальных мадэляў тэхнікі ўсё - ад старых джойсцікаў да першай "яблычнай" прадукцыі. Прычым усе камп'ютары рабочыя. Іх больш чым дзесяць гадоў збіраў і рамантаваў магістрант універсітэта Аляксандр Аляксандраў. Тут жа, акрамя камп'ютараў, можна ўбачыць папярэднікаў "Дэндзі" і ў прынцыпе першыя гульнявыя прыстаўкі, а яшчэ - пагуляць у "Марыа" на той самой "Сезе" з дзяцінства.

Экскурсію праводзіць сам уладальнік камп'ютараў. Гэтая выстава прадоўжыцца да 15 верасня.