Выстава, прысвечаная 100-годдзю Рыгора Булацкага, адкрылася на факультэце журналістыкі БДУ
12 ноября 2021
Рэдкія дакументы, франтавыя фатаграфіі, эпісталярныя рарытэты. Выставу, прысвечаную 100-годдзю Рыгора Булацкага, адкрылі ў медыятэцы факультэта журналістыкі БДУ. Каштоўнымі экспанатамі са студэнтамі і выкладчыкамі падзяліўся Нацыянальны архіў Беларусі і сям'я выдатнага навукоўца і гераічнага франтавіка. Штурман Булацкі прайшоў Вялікую Айчынную вайну, здзейсніў больш як 80 баявых вылетаў і атрымаў цяжкае раненне. Старая траўма не перашкодзіла яму пракласці шлях у прафесію для шматлікіх журналістаў. Сярод яго вучняў каля 20 кандыдатаў і дактароў навук. У трэцім пакаленні працягваецца ў журналістыцы дынастыя Булацкіх - па слядах Рыгора Васільевіча пайшлі яго сын і ўнук.













