Адкрывалася як прысвячэнне 85-годдзю з дня нараджэння, а стала выставай памяці. У бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі размешчана экспазіцыя пад назвай "Сэрца, якое мілуе". Сотні прадметаў: фота, кнігі, граматы, дакументы розных гадоў расказваюць пра жыццё і духоўную дзейнасць ганаровага Экзарха ўсяе Беларусі ўладыкі Філарэта.
Ганаровага Экзарха не стала на 86 годзе жыцця. Цяпер кожны прадмет выставы набыў яшчэ большы духоўны статус. Убачыць кніжныя рарытэты і рэліквіі з асабістага архіва ўладыкі стала магчымым дзякуючы намаганням Мінскай духоўнай акадэміі і прыходу храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.













