Выстава "Мая Вялікая Айчынная" адкрылася ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Каладзеева

23 июня 2021

Экспазіцыя з некалькіх дзясяткаў ваенна-гістарычных мініяцюр прысвечана гадавіне пачатку вайны і даце вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аўтары выставы - прыватныя калекцыянеры з Мінска, Барысава і Магілёва. На выставе - міні-ўзоры танкавай тэхнікі і іншага ўзбраення не толькі Чырвонай арміі, але і войскаў Вермахта. У вітрынах таксама фігуркі рэальных персанажаў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны.

Выстава ваенна-гістарычнай мініяцюры ў бібліятэцы Барысава - праект традыцыйны. Так, да падзей, звязаных з вайной 1812 года і бітвай на Бярэзіне, у залах фарміруюцца тэматычныя экспазіцыі з калекцыйных фігурак.