Для беларускіх збройнікаў MILEX - экспазіцыя знакавая. Яна праводзіцца ў год 20-годдзя Дзяржкамваенпрама, таму яе можна лічыць у сваім родзе справаздачнай. Дэманструецца самае перадавое ўзбраенне і тэхналогіі. Цікавасць да выставы, нягледзячы на ўсім вядомыя абмежаванні, вялікая, у тым ліку з боку замежных кампаній. У форуме бяруць удзел амаль 30 афіцыйных дэлегацый з 19 краін. Ужо падпісана кантрактаў на 265 мільёнаў долараў. А сёння на MILEX падводзяць вынікі.
20 мая - заключны дзень выставы. Яна працуе да 15 гадзін, так што яшчэ ёсць магчымасць убачыць найноўшыя дасягненні.













