Выстава літоўскага фотамастака ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

7 октября 2019

У гэтага фотамастака асаблівы стыль. Ён умее раскрыць кожную персону, партрэт якой застаецца чорна-белым аповедам. Персанальная выстава літоўскага фатографа  Альгімантаса Александравічуса  адкрылася ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. Партрэты літоўскіх творцаў тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва, а таксама літаратуры і кіно, лідараў моды або спорту - гэта своеасаблівая галерэя вобразаў паміж нашым фізічным і духоўным  сусветам.

У фотамастака вялікая колькасць айчынных і міжнародных узнагарод, сярод якіх  Нацыянальная прэмія культуры і мастацтва Літвы.