Выстава ландшафтнай індустрыі праходзіць у Мінску

23 мая 2015

Ператварыць садовы або дваровы ўчастак у квітнеючы аазіс! Сёння сталічныя аматары і прафесіяналы ў сферы ландшафтнага дызайну паказвалі, як для гэтага выкарыстоўваць мінімум сродкаў і максімум фантазіі. На выставе ландшафтнай індустрыі, якая адкрылася ў Мінску, можна не толькі паглядзець, але і набыць карлікавыя дрэвы, кветкі, а таксама садовую мэблю. Будучыя ж дызайнеры паказалі, як хутка і эфектыўна стварыць непаўторны дэкор.

Адзначым, ландшафтны фестываль працягнецца і заўтра. Усіх аматараў прыроднай прыгажосці і зялёнага камфорту чакаюць у гадавальніку "Чырвоны клён", што пад Мінскам.