"Фарбы Венесуэлы" ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры"

28 июня 2021

У экспазіцыі амаль 200 прадметаў у пяці тэматычных раздзелах. Выстава дэманструе традыцыйную і сучасную культуру краіны, узоры матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, уключаныя ў сусветны спіс ЮНЕСКА. Каларытным момантам адкрыцця экспазіцыі сталі традыцыйныя танцы Венесуэлы.

Прэзентацыя выставы прымеркавана да знамянальнай гістарычнай даты - бітвы пры Карабобе, вырашальнай для атрымання краінай незалежнасці. З праектам "Фарбы Венесуэлы" можна азнаёміцца да 23 ліпеня.