Выстава мастакоў-веласіпедыстаў адкрылася ў Музеі гісторыі беларускага кіно

14 марта 2019

Асноўныя экспанаты - веласіпеды розных эпох, якія раскрываюць характар уладальнікаў. 25 аўтараў з Беларусі і Расіі прэзентавалі на выставе па адной творчай працы, а гэта жывапіс, графіка, фота. Сярод арт-аб'ектаў і рарытэтныя веласіпеды.

Даніла Цытовіч, скульптар, калекцыянер: "Цікавыя не тым, што яны маюць кожны сваю гісторыю, эпоху, аўру, сваю паціну. Кожны прыехаў з розных краін сюды. У кожнага, я думаю, было шмат уладальнікаў і кожны гэтым па-свойму цікавы. Як кожная антыкварная рэч мае сваю энергетыку".

Праект таксама прапануе далучыцца да актыўнага ладу жыцця і беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя. Выстава мастакоў-веласіпедыстаў адкрыта да канца сакавіка.