Выстава да завяршэння навучальнага года ў гімназіі-каледжы імя Ахрэмчыка

1 июня 2021

Юныя мастакі - навучэнцы гімназіі-каледжа імя Ахрэмчыка -  да завяршэння навучальнага года прымеркавалі выставу ў бяспечнай галерэі! Яны малявалі дарожныя знакі і складаныя сітуацыі на дарогах. Кожны малюнак - лікбез для саміх творцаў і іх аднакласнікаў. Экзамен на веданне правіл дарожнага руху традыцыйна прымалі не толькі інспектары ДАІ, але і ветэраны міліцыі.

Нагадаем, на працягу першага тыдня канікул вадзіцелям варта ездзіць з уключаным блізкім святлом фар. Уважліва весці сябе на дарозе неабходна і юным пешаходам, а таксама  ўладальнікам двухколавага транспарту.