Выстава да юбілею кампартыі КНР адкрылася ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай

24 июня 2021

З Паднябеснай не толькі гандлёва-эканамічныя, але і культурныя адносіны. Векавая гісторыя Кампартыі Кітая - у зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з дасягненнямі краіны ў сферах палітыкі, эканомікі, культуры і міжнародных адносін.

Цеснае супрацоўніцтва дзвюх краін - і ў сумеснай барацьбе з COVID-19. Пасол Кітая ў нашай краіне адзначыў высокую гатоўнасць да сумеснай працы з беларускімі калегамі. Беларусы ж адчуваюць надзейнае плячо падтрымкі кітайскіх сяброў.