Выстава да 95-годдзя Тамары Ніжнікавай

9 марта 2020
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры экспануюць асабістыя рэчы народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай. Сёння опернай дзіве споўнілася б 95 гадоў. Яна бліскала на сцэне Вялікага тэатра Беларусі і выхавала не адно пакаленне выпускнікоў кансерваторыі. У экспазіцыі канцэртныя сукенкі, праграмкі спектакляў, пласцінкі з запісамі. Сёння дзеці Тамары Ніжнікавай перадалі ў фонды яе ўрадавыя ўзнагароды. 

Ала і Андрэй Ніжнікавы - дзеці Тамары Ніжнікавай: "Сістэматызуем наш хатні архіў і з задавальненнем  перададзім музею нейкія яе асабістыя рэчы, нейкія клавіры. Тое, чым яна непасрэдна карысталася. Не будзем забывацца, што ў яе яшчэ вялізная фанатэка - вельмі шмат запісаў і спектакляў і нейкіх выступленняў, рамансаў".

Успамінаць легенду опернай сцэны будуць і ў Вялікім тэатры Беларусі. 

У гонар юбілею народнай артысткі дадуць "Травіяту".