Выстава да 100-годдзя Мікалая Валынца адкрылася ў Мар'інай Горцы

27 апреля 2021

Памяці найстарэйшага жывапісца і аднаго з найлепшых партрэтыстаў краіны. Выстава да 100-годдзя Мікалая Валынца адкрылася ў Мар'інай Горцы. У краязнаўчым музеі экспануюцца 14 работ. На палотнах ажываюць твары герояў вайны і працы, палітычныя і творчыя дзеячы. Для пошуку натуры аўтар шмат падарожнічаў па вёсках, таксама аднаўляў партрэты загінуўшых удзельнікаў вайны па старых фатаграфіях і выразках з газет. Што датычыцца пейзажаў мастака-рэаліста, яны створаны ў тэхніцы буйнога мазка.


Аляксандр Прановіч, дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея:

Пісаў родныя мясціны вакол Мінска - тут многа работ. Свіслач і іншыя пейзажы. А напрыканцы жыцця ён пачаў займацца касмічнай тэмай і напісаў больш як 10 прац.

Экспазіцыя да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС 

Яшчэ адна экспазіцыя ў краязнаўчым музеі прысвечана гадавіне чарнобыльскай аварыі. У яе ўвайшлі дакументы і фота, біяграфіі ліквідатараў. Ёсць таксама мастацкія і літаратурныя творы пра падзеі 1986 года. Сярод іх, напрыклад, зборнік "Прайсці праз зону" з аўтографам Івана Шамякіна.