Выстава для людзей элегантнага ўзросту праходзіць у сталіцы

20 декабря 2016

Пяцьдзясят – гэта плюс! Выстава для людзей элегантнага ўзросту ў гэтыя дні праходзіць у сталіцы! Ад турыстычна-пазнавальных маршрутаў і танцавальных клубаў да рамонту адзення і  паслуг цырульнікаў – на гэты раз кірмаш пашырыўся! На трох паверхах Палаца мастацтваў наведвальнікі могуць памераць артэрыяльны ціск і нават  зрабіць кардыяграму. Акрамя медыцынскай дыягностыкі, прапаноўваюць скарыстацца кансультацыяй юрыстаў і натарыусаў.

Выстава «50+» праходзіць у сталіцы шосты год запар. І будзе працаваць да 24 снежня. Сёлета кірмаш прыме больш за 35 тысяч наведвальнікаў.