Выстава "Дзікі падводны свет" адкрылася ў Мінску

5 октября 2016

Каб убачыць экзатычных рыб, чарапах або медуз зусім не абавязкова самім апускацца на глыбіню. Выстава "Дзікі падводны свет" адкрылася ў Мінску. Лепшыя падводныя фатографы з 11 краін прадэманстравалі здымкі, зробленыя ў акіянах і прэснаводных вадаёмах нашай планеты: на Паўночным полюсе, у Антарктыдзе, пад лёдам Байкала, у Белым і Японскім морах. Вялікі фармат фатаграфій дазваляе ў дэталях разгледзець падводны свет так, як бачаць яго самі дайверы. Таксама на выставе можна ацаніць і працу беларускага фатографа. Яму ўдалося зняць сям'ю рыб-клоўнаў.

Убачыць фотавыставу можна ў выставачнай зале кінатэатра "Перамога" да 23 кастрычніка. Уваход вольны.