Вышэйшую прэмію міжнароднай арганізацыі атрымае ўдава кампазітара Алега Молчана

11 Снежня 2019
Узнагароду за міжнародныя поспехі ў развіцці аўтарскага права Алега Молчана сёння атрымае яго муза і ўдава Ірына Відава. Беларускага кампазітара не стала на 55-м годзе жыцця ў канцы сёлетняга кастрычніка. Аднак вышэйшая прэмія Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці прысуджана яму яшчэ пры жыцці. За значны ўклад у культурнае, сацыяльнае і эканамічнае развіццё ў сферы аўтарскага і сумежных правоў.  Кампазітар, які заявіў аб сабе ў зусім юным узросце і пазней стаў хіт-мэйкерам "Пясняроў", "Чыстага голасу", Ядвігі Паплаўскай, Ірыны Відавай  на працягу многіх  гадоў быў абаронцам аўтарскіх правоў і прадстаўляў інтарэсы меладыстаў. А з 2018 года  і ўвогуле ўзначальваў Еўразійскую канфедэрацыю таварыставаў  праваўладальнікаў.