Вышэйшаму каледжу сувязі спаўняецца 20 гадоў

16 октября 2013

У Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі адкрылася навучальная лабараторыя Лічбавага тэлебачання. Яна абсталяваная самым сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем. Такі падарунак навучальная ўстанова зрабіла сабе да юбілею. На гэтым тыдні Вышэйшаму каледжу сувязі спаўняецца 20 гадоў.


Чаму вучаць сучасных сувязістаў - рэпартаж Паліны Іванча.


Гэта навучальная лабараторыя ў Вышэйшым каледжы сувязі адкрылася ўсяго некалькі тыдняў таму, а з ёй - і зусім новая дысцыпліна лічбавае тэлебачанне. Стылографы, аналізатары, мадэмы - тут ёсць усё, каб прасачыць шлях якаснага тэлевізійнага сігналу ад фарміравання і перадачы да прыёму са спадарожніка.


Генадзь Мельянец, загадчык кафедры радыёсувязі і радыёвяшчання Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі: На лекцыях вывучаюць тэарэтычную частку, якія фізічныя працэсы і якая матэматыка выкарыстоўваецца для атрымання гэтага патока, а тут ужо яны набываюць практычныя навыкі работы з пэўным абсталяваннем, якое забяспечвае менавіта фарміраванне тэлевізійнага сігналу і яго перадачу па розных каналах: або праз эфір, або праз кабельныя сеткі, або праз спадарожнікавую сувязь.


Менавіта так зараз павінны праходзіць практычныя заняткі будучых сучасных сувязістаў. Ужо менш чым праз два гады звыклае аналагавае тэлебачанне для беларусаў стане гісторыяй. Яшчэ адзін падарунак на дзень нараджэння, на гэтым тыдні каледжу спаўняецца дваццаць - новая лабараторыя інфармацыйнай і паштовай бяспекі. Тут вывучаюць амаль ўсё, што звязана з бяспекай сувязі - ад кадзіравання лічбавага подпісу да аховы банкаўскіх сістэм.


З дапамогай простай флэшгульні любы банк можа зрабіць мадэль асабістай віртуальнай сістэмы сувязі - ад галоўнага офіса да банкамата. І выбраць адзін з 13 спосабаў электроннай аховы інфармацыі ад узломаў. Літаральна праз некалькі секунд праграмма выдасць эфектыўнасць спраектаванай сістэмы небяспекі ў працэнтах.

За час свайго існавання беларускі Вышэйшы каледж сувязі падрыхтаваў больш за 20 тысяч маладых спецыялістаў. Конкурс тут заўсёды высокі - падчас сёлетняй уступнай кампаніі на адно месца прэтэндавалі адразу 4 абітурыенты. Што датычыцца размеркавання, то ўпершыню, паводле слоў рэктара, яны могуць дапамагчы працаўладкавацца па спецыяльнасці нават студэнтам-платнікам - у залежнасці, канечне, ад жадання выпускніка.


Андрэй Зяневіч, рэктар Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі: Толькі за апошні год мы адкрылі 8 новых спецыяльнасцяў, спецыялізацый і кірункаў. Мы адзіныя ў рэспубліцы, хто змог адкрыць спецыяльнасць тэсціраванне праграмнага забеспячэння на ўзроўні сярэдне-спецыяльнай адукацыі. У мінулым годзе мы адкрылі інфакамунікацыйныя тэхналогіі на ўзроўні вышэйшай адукацыі.


У наступным - павінна з'явіцца яшчэ адна новая спецыяльнасць - инфакамунікацыйныя сістэмы. Акрамя гэтага, будучыя сувязісты атрымаюць магчымасць займацца ў дзвюх новых лабараторыях, дзе плануюць выкладаць хмарныя тэхналогіі і асаблівасці оптыка-валокнавых ліній сувязі.