Вышэйшая планка ў кар'еры афіцэра - пагоны палкоўніка

13 августа 2014

Найвышэйшае званне і пагоны з рук Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча сёння атрымалі службовыя асобы органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі. Сімвалічна, што вартавыя правапарадку ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў атрымлівалі новае званне ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Цяперашняе пакаленне міліцыі паважае і свята захоўвае славутыя традыцыі абаронцаў Бацькаўшчыны.


Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі: Указам Кіраўніка дзяржавы шэраг службовых асоб органаў унутраных спраў і органаў унутраных войскаў адзначаныя найвышэйшым афіцэрскім званнем. Традыцыйнасць прысваення званняў гаворыць аб тым, што органы ўнутраных спраў карыстаюцца даверам народа, дзяржавы, кіраўніцтва краіны.


Вольга Рыбаключава, начальнік навучальна-метадычнага аддзела Акадэміі МУС Беларусі: Самае галоўнае, што нас аб'ядноўвае тое, што ўсе мы служым на карысць нашай краіны ў справе гарантавання законнасці і правапарадку.


Пачынаючы цырымонію, міністр унутраных спраў падкрэсліў, што званне палкоўніка з'яўляецца вышэйшай планкай у афіцэрскай кар'еры, да якой павінен імкнуцца кожны супрацоўнік. Разам з тым новы статус накладае на гэтых людзей яшчэ большую адказнасць.