Высокім узроўнем развіцця медыцыны ў Беларусі можа пахваліцца не толькі сталіца

28 января 2013
 І вось адзін з прыкладаў - гомельскі цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, якому няма аналагаў на ўсёй постсавецкай прасторы. Штогод лячэнне і абследаванне тут праходзяць звыш 200 тысяч пацыентаў. І не толькі беларускіх. Сёлета цэнтр адзначае 10-гадовы юбілей. 
 У цэнтры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека працуюць па 35-ці кірунках, а яшчэ асвойваюць новыя. Напрыклад, тут упершыню ў Гомельскай вобласці правялі трансплантацыю ныркі. На сённяшні дзень праапераваны ўжо 5 пацыентаў. Для якіх перасадка ныркі - гэта новая якасць жыцця.