Высокія тэхналогіі ў медыцыне

18 Мая 2016

Складаную аперацыю па замене пяці суставаў правялі хірургі і траўматолагі Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Урачы вярнулі жанчыне магчымасць самастойна рухацца і жыць без фізічных абмежаванняў. Пра тое, як сінтэз найноўшых тэхналогій і прафесіяналізм медыкаў выратоўвае жыцці - Антаніна Станкевіч.

Гледзячы на бадзёрую і вясёлую Таццяну Фралову, складана паверыць што менш чым тыдзень таму яна перанесла складаную аперацыю. Зараз жанчына спрабуе хадзіць самастойна – праўда, пакуль што патрабуецца дапамога мыліц, аднак праз месяц Таццяна, нягледзячы на пенсійны ўзрост, усур'ёз збіраецца выйсці на працу.

Жанчына не шкадуе цёплых слоў на адрас урачоў і медсясцёр бальніцы. Асабліва шчыра ўсміхаецца, убачыўшы ў палаце Аляксея Маслава. Менавіта гэты спецыяліст вярнуў жанчыне магчымасць хадзіць самастойна. Прыкладна 10 гадоў таму Таццяна захварэла на рэўматоідны артрыт. Паступова хірургам прыйшлося замяніць ужо 5 суставаў на штучныя.

Аперацыі па замене сустава і зараз лічацца даволі складанымі, працаёмкімі і высокатэхналагічнымі. Як правіла, яны доўжацца некалькі гадзін. І гэта сапраўдны іспыт для цэлай брыгады хірургаў, рэаніматолагаў, анэстэзіёлагаў і медыцынскіх сясцёр. Аднак дзякуючы такім складаным выпадкам урачы атрымліваюць бясцэнны вопыт.

Дарэчы, толькі у траўматалагічным аддзяленні штодзень урачы робяць па 8-10 планавых аперацый. І гэта, не ўлічваючы экстранных выпадкаў, а таксама экспартных паслуг. Дзякуючы менавіта ім у бальніцы ўвесь час набываюць новае суперсучаснае абсталяванне. Каб аказваць дапамагу яшчэ больш якасна і эфектыўна.

Акрамя таго, у планах – набыццё яшчэ аднаго апарата магнітна-рэзананснай тамаграфіі, а таксама будаўніцтва новага корпуса кансультатыўнай паліклінікі. 


Папулярныя

Рэкамендуемыя