Выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній гатовы прадстаўнікі ўлады

19 июня 2018

З дапамогай тэлефоннага званка вырашыць актуальныя праблемы. Выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній гатовы прадстаўнікі ўлады. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 23 чэрвеня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Васіль Панасюк.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць вострыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.