Вышыванка на асфальце

3 августа 2016

У сталіцы тратуар уздоўж праспекта Пераможцаў аздобілі ў традыцыйным стылі. Пешаходную дарожку ўпрыгожылі выкладзенымі з рознакаляровай пліткі старажытнымі сімваламі сонца.

Зараз этнамазайку ўжо ўклалі з аднаго боку праезнай часткі ад скрыжавання праспекта Пераможцаў з вуліцай Мельнікайтэ да скрыжавання з праспектам Машэрава. Да канца месяца такія ж аўтэнтычныя ўзоры з'явяцца і на супрацьлеглым баку дарогі. Нацыянальныя арнаменты на пешаходных дарожках стануць святочным упрыгажэннем сталіцы да дня горада, які святкуецца 3 верасня.