Высечка дрэў на могілках павярнулася жахам для гамяльчан

1 ноября 2017

Сапсаваныя крыжы, надмагільныя помнікі... Практычна пагромам завяршылася высечка дрэў на могілках пад Гомелем. На гарачую лінію АТН патэлефанавалі жыхары з просьбай разабрацца ў сітуацыі. Паводле слоў кіраўніка сельсавета, высечка - гэта змушаная мера, бо дрэвы старыя і пашкоджаныя караедам. Пасля завяршэння прац, на могілках абяцалі правесці суботнік. Праўда, хто пакрые ўрон, пакуль невядома. Падрабязней - у нашых наступных выпусках.