Развітанне са школай і новае, дарослае, жыццё. Так гэтую раніцу сустрэлі больш чым 50 тысяч учарашніх адзінаццацікласнікаў.
Па ўсёй краіне прайшлі выпускныя вечары - з музыкай, танцамі, флэшмобамі і фотазонамі. Віншавалі і знакамітыя госці, а галоўныя героі вечара ішлі па дывановых дарожках. Выпускны - гэта той выпадак, калі дом ведаў ператвараецца ў пляцоўку для грандыёзнага шоу.
У 12-й гімназіі Мінска, якая лічыцца кузняй медыцынскіх кадраў, выпускны святкавалі адразу на некалькіх лакацыях: у фармаце open-air і ў сценах медуніверсітэта.
Кранальны і бестурботны вечар стаў для выпускнікоў невялікай паўзай перад сур'ёзным выпрабаваннем - уступнай кампаніяй. Адзін з этапаў - цэнтралізаваныя экзамены - пройдзены. Наперадзе ЦТ і паступленне ў ВНУ. З будучай прафесіяй і месцам далейшай вучобы большасць юнакоў і дзяўчат ужо вызначыліся.













